Трагедыя адбылася на вуліцы Каліноўскага. Сабака пароды стафардшырскі тэр’ер напаў на пакінутую без дагляду 5-месячную дзяўчынку. Пагрыз яе так, што нават унутраныя органы былі пашкоджаныя. Каля 18.00 13 верасьня дзяўчынку прывезьлі ў рэанімацыю Рэспубліканскага дзіцячага хірургічнага цэнтру, дзе яна за дзьве гадзіны памерла.
Пракуратура правярае выпадак.
0
0
0
0
0
0