Ініцыятары кампаніі па правядзенні «Народнага рэферэндуму» маюць намер сабраць не менш за 500 тысяч подпісаў грамадзян Беларусі, пры гэтым упор будзе рабіцца «не на колькасць, а на якасць».

Пра гэта было заяўлена 14 верасня на пасяджэнні круглага стала ў Мінску.

«Людзі павінны паверыць, што мы на іх баку, а не пераследуем нейкія свае вузкія інтарэсы», — заявілі ініцыятары «Народнага рэферэндуму».

Яны зазначылі, што не ставяць часавыя абмежаванні яе правядзення. Так, збор подпісаў можа цягнуцца як паўгода, гэтак і год.

Стратэгічная мэта, паводле слоў арганізатараў, заключаецца ў тым, каб пра кампанію «гаварыла ўся краіна».

Як паведаміў намеснік старшыні руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч, ініцыятары «Народнага рэферэндуму» ўжо наведалі прыблізна 30 населеных пунктаў з рабочымі паездкамі. У планах — фармуляванне з дапамогай экспертаў і сацыёлагаў спіса з пяці пытанняў, якія будуць выносіцца на рэферэндум.

Завяршыць збор подпісаў у падтрымку «Народнага рэферэндуму» плануецца напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2015 года.

Нагадаем, ініцыятарамі «Народнага рэферэндуму» з’яўляюцца рух «За Свабоду», кампанія «Гавары праўду!» і Партыя БНФ. Да ініцыятывы таксама далучыліся Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?