У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» прайграла ў гасцях чарапавецкай «Северсталі» з лікам 2:4 (1:2, 0:1, 1:1).
У «Дынама» дзве шайбы закінуў Джэф Плат.
Мінскі клуб у пяці матчах атрымаў адну перамогу, пацярпеў тры паразы ў асноўны час і адну ў авертайме, закінуў 7 шайбаў, прапусціў 11. Клуб займае 11-ы радок у Заходняй канферэнцыі.
Наступны матч «Дынама» правядзе 18 верасня ў Санкт-Пецярбургу супраць СКА.