Ужо вызначаныя 500 супрацоўнікаў з базавымі ведамі мовы, якія будуць рыхтаваццца да чэмпіяната свету па хакеі 2014 у надзвычайным лінгвістычным рэжыме.
Зараз яны праходзяць тэставанні, каб вызначыць свой узровень ведаў і размеркавацца па групах. У склад груп увойдзе не больш за 15 чалавек, а заняткі будуць праходзіць двойчы на тыдзень па 4 гадзіны.
Курсы арганізаваныя ў Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі. Паралельна з “падцягваннем” англійскай для міліцыянераў распрацоўваюць міні-размоўнік з найбольш распаўсюджанымі мовамі.