Сесія Савета калектыўнай бяспекі (СКБ) Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы адбудзецца 23 верасня ў Сочы, паведаміў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

У СКБ уваходзяць кіраўнікі дзяржаў — членаў АДКБ — Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. Старшынёй СКБ АДКБ у 2013 г. з’яўляецца прэзідэнт Кыргызскай Рэспублікі Алмазбек Атамбаеў. Пасяджэнне Савета калектыўнай бяспецы пройдзе ў вузкім складзе і ў фармаце пленарнага пасяджэння.

На разгляд плануецца вынесці некалькі важных пытанняў, якія датычацца развіцця сілавога складніка з улікам сітуацыі ў свеце. Кіраўнікі дзяржаў разгледзяць пакет дакументаў па развіцці ваеннага складніка да 2020 года — гэта рашэнні і адносна стварэння авіяцыйных сіл АДКБ, і па арганізацыі кіравання калектыўнымі сіламі АДКБ. Ім паведамяць аб сітуацыі на таджыкска-афганскай мяжы ды інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?