Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі (у цэнтры)

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі (у цэнтры)

Напярэдадні Дня мытніка і ў Дзень уз’яднання Беларусі, 17 верасня 2013 года, а 12-й гадзіне 125 чалавек з мытняў «Мінск- 2», Мінскай цэнтральнай і Мінскай рэгіянальнай прысягнулі на вернасць Рэспубліцы Беларусь і яе народу на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску.

Як паведамляецца ў афіцыйным прэс-рэлізе, урачыстае мерапрыемства прынясення Прысягі праводзіцца ў падтрымку палітыкі, якая праводзіцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў па фарміраванні ў грамадстве культу дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, зацверджаным кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

У іншай частцы прэс-рэліза гаворыцца: «Гэтай важнай падзеяй у жыцці мытнікі пацвярджаюць свой выбар — выконваць працу, не самую лёгкую, часам звязаную з рызыкай для жыцця. Таму па сваім уздзеянні мерапрыемства мае вялікае выхаваўчае значэнне і з’яўляецца адным з значных падзей у жыцці кожнай службовай асобы мытных органаў».

Маладыя кадры з прынясеннем прысягі віншавалі старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі і ветэраны мытнай службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?