Легендарная спявачка Шэр, чый выступ меўся адбыцца на адкрыцці Алімпіяды ў Сочы ў лютым 2014 г., адмовілася ўзяць удзел у цырымоніі.

Паводле словаў спявачкі прычынай адмовы стаў «жах, які ахоплівае пры думцы аб тым, які выбух нянавісці даводзіцца перажываць расійскім геям».

У 2009 годзе дачка спявачкі зрабіла аперацыю па змене пола, стаўшы мужчынай.

Раней казалася, што на Адкрыццё Алімпіяды Шэр паклікаў даўні прыхільнік яе таленту — алігарх Сулейман Керымаў, які ўжо неаднаразова ладзіў яе канцэрты ў Маскве і Дагестане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?