Кароль Свазіленда Мсваці III абраў чарговую нявесту, якой стала 18-гадовая фіналістка конкурсу прыгажосці.

Калі новая нявеста па імені Сіндзісва Дламіні зацяжарыць, яна афіцыйна стане, паводле звестак Agence France-Presse, 14-й, а паводле паўднёваафрыканскага выдання Independent Online, 15-й жонкай караля. Мсваці выбраў яе ў ходзе штогадовага традыцыйнага танца напаўаголеных свазілендскіх нявінніц, які праводзіцца перад каралём.

Дламіні ў 2012 годзе скончыла сярэднюю школу, а затым прыняла ўдзел у конкурсе прыгажосці «Міс культурная спадчына», выйшаўшы ў фінал. Пераможца спаборніцтвы яшчэ не вызначаная і будзе абвешчаная толькі 28 верасня.

За апошнія некалькі гадоў з палаца збеглі тры жонкі Мсваці III.

Апошняя з іх, якой удалося збегчы ў 2012 годзе, распавядала пра тое, што цягам многіх гадоў падвяргалася фізічнаму і псіхалагічнага гвалту. Яшчэ адну каралеву, Натандэ Дубе, падвергнулі жорсткім пакаранням пасля таго, як яе заспелі ў ложку з міністрам юстыцыі і блізкім сябрам караля.

Мсваці III 45 гадоў, ён кіруе краінай з 1986 года.

Ён з’яўляецца апошнім абсалютным манархам у Чорнай Афрыцы — рэгіёне на поўдзень ад пустыні Сахара. Асабістая маёмасць Мсваці ацэньваецца прыкладна ў 200 млн даляраў, у той час як 70% насельніцтва Свазіленда жыве па-за рысай беднасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?