Фота celebs101.com.

Фота celebs101.com.

Адна з самых папулярных маладых поп-зорак свету Селена Гомэс, якая мусіла выступіць у «Мінск-Арэне» 19 верасня, афіцыйна адмяніла канцэрт. Гэта звязана з праблемамі, якія ўзніклі ў расійскіх арганізатараў з атрыманнем візаў для замежных артыстаў.

Па словах арганізатараў, пасля скандалаў вакол расійскіх канцэртаў Мадоны, Ледзі Гага і Blooghound Gang, расійскае кіраўніцтва перагледзела сваё рашэнне па выдачы расійскіх візаў для замежных артыстаў. У выніку выдаваць візы па лініі Міністэрства культуры РФ было забаронена.

Што тычыцца беларускага і ўкраінскага канцэртаў, то там праблемаў з візамі для музыкаў не ўзнікала, аднак Селена Гомэс адмяніла канцэрты ва ўсіх трох краінах. Перамовы арганізатараў з мэнэджарамі артысткі не далі плёну.

Квіткі на канцэрт можна здаць з 19 верасня па 19 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?