У нядзелю ўвечары ў Нясьвіжы міліцыянты затрымалі Насту Азарку. Дзяўчына расклейвала налепкі да Эўрапейскага Маршу «Наш час прыйшоў — Беларусь». На дзяўчыну склалі пратакол, абвінаваціўшы яе ў расклейваньні налепак ў нявызначаных для таго месцах. Праз гадзіну Насту адпусьцілі пад слова гонару, што яна прыйдзе ўранку ў пастарунак. На раніцу ў панядзелак яе выклікалі ў РУУС, дзе прапанавалі падпісаць цікавы дакумэнт. «Фактычна я падпісала паперу, у якой адзначалася, што канфіскаваныя ў мяне налепкі неабходна зьнішчыць у маёй жа прысутнасьці» — паведаміла Н. Азарка. Што міліцыянты і зрабілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?