Аляксандр Лукашэнка не выключае магчымасці экстрадыцыі Уладзіслава Баўмгертнера ў Расію для правядзення следчых дзеянняў.
Аб гэтым Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па бягучых эканамічных і знешнепалітычных пытаннях, куды быў таксама запрошаны намеснік генеральнага пракурора Расіі Аляксандр Звягінцаў, паведамляе БелТА.
Гендырэктар «Уралкалія», кіраўнік наглядальнай рады ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» (БКК) Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы ў Мінску 26 жніўня.
Паводле інфармацыі Следчага камітэта, ён абвінавачваецца па ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі).
0
0
0
0
0
0