Пракуратура Мінскай вобласці завяла крымінальную  справу ў дачыненні да дырэктара аднаго  з унітарных прадпрыемстваў Маладзечна, які, злоўжыўшы службовымі паўнамоцтвамі, прычыніў шкоду на Br22 млн.

Пра гэта паведаміў карэспандэнту БелТА пракурор аддзела пракуратуры Мінскай вобласці Віталь Вольскі.

Дырэктар маладзечанскага прадпрыемства падазраецца ў тым, што, з'яўляючыся службовай асобай і дзейнічаючы насуперак інтарэсам службы, злоўжыў сваімі службовымі паўнамоцтвамі з асабістай зацікаўленасці.

У жніўні-кастрычніку 2011 года ён даў указанне падначаленаму яму інжынеру аформіць шэраг фіктыўных дамоваў на выкананне будаўнічых работ на розных аб'ектах з чатырма грамадзянамі. Таксама ён даручыў аформіць іншыя падробленыя дакументы, якія тычацца выканання гэтымі грамадзянамі работ, дакладна ведаючы, што яны ніякіх работ на гэтых аб'ектах выконваць не будуць. Тым самым дырэктар разлічваў прыхаваць той факт, што раней гэтыя ж людзі працавалі на аб'ектах, якія рэканструюцца дадзеным прадпрыемствам, без якога-небудзь афармлення. Пры гэтым грошы за працу ім не выплацілі, а па фіктыўных дамовах падраду пералічылі ў адрас ілжэпрадпрымальніцкай структуры.

Такім чынам, дырэктар злоўжыў сваімі службовымі паўнамоцтвамі, у выніку чаго ПСУП "Маладзечанская ПМК -2» нанесены ўрон у суме больш як Br22 млн., што з'яўляецца буйным памерам. Крымінальная справа накіраваная для расследавання ў УСК Беларусі па Мінскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?