5 верасня ў 19-павярховай новабудоўлі па вуліцы Цімашэнкі былі здзейсненыя два аднатыпныя кватэрныя крадзяжы. У здзяйсненні злачынстваў падазраюцца маладыя людзі, якія трапілі ў камеры відэаназірання, устаноўленыя ля ўваходу ў пад’езд.

Спачатку ў дом прыйшоў чалавек з тэчкай. Як мяркуюць аператыўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС, ён праводзіў «разведку», падчас якой высвятлялася прысутнасць дома гаспадароў кватэр на верхніх паверхах. Прыкладна праз паўгадзіны ў пад’езд увайшоў змоўшчык «разведчыка». А праз яшчэ сорак хвілін абодва выйшлі ўжо са скрадзенай маёмасцю.

За гэты час у доме былі абрабаваная дзве кватэры — на 15-м і 13-м паверхах. Выкрадзеныя грошы, ювелірныя вырабы, фотатэхніка. Агульная шкода — больш за 45 млн. рублёў.

Мяркуючы па ўсім, зламыснікі пранікалі ў кватэры пацярпелых, выкарыстоўваючы спецыяльны рыштунак для будаўнічых работ на вышыні.

У сувязі з гэтым супрацоўнікі міліцыі просяць усіх, хто пазнаў мужчын на фота, паведаміць у дзяжурную частку Фрунзенскага РУУС. Кантактныя тэлефоны: (029) 776-64-10, (017) 213-08-29, (017) 252-02-02.

Канфідэнцыйнасць гарантаваная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?