Францішцы Сокалавай —70.

17 верасьня калегі, сябры, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Празе віншавалі зь юбілеем беларусістку, перакладчыцу, ганаровага доктара Полацкага ўнівэрсытэту Францішку Сокалаву.

Большую палову жыцьця Францішка Сокалава працуе ў Славянскай бібліятэцы, дзе ў яе рукі патрапілі многія ўнікальныя беларускія старадрукі – напрыклад, віленскае Эвангельле Пятра Мсьцсілаўца. А пасьля таго, як у канцы сямідзясятых у Празе знайшлася невядомая скарыніяна - фрагмэнты “Кнігі Судзьдзяў” — лёс беларускага першадрукара стаў пажыцьцёвай дасьледчыцкай тэмай спадарыні Сокалавай.

Яна дачка філёзафа Яна Патачкі, аднаго з заснавальнікаў “Хартыі-77”. Перакладала на чэскую творы Быкава, Арлова, Барадуліна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?