Параненую жанчыну адносяць ад месца трагедыі. Фота Simon Maina/AFP/Getty Images.

Параненую жанчыну адносяць ад месца трагедыі. Фота Simon Maina/AFP/Getty Images.

Кенійскі паліцыянта. Фота Reuters.

Кенійскі паліцыянта. Фота Reuters.

Пацярпелым аказваюць дапамогу каля гандлёвага цэнтра. Фота АР.

Пацярпелым аказваюць дапамогу каля гандлёвага цэнтра. Фота АР.

У ходзе перастрэлкі ў адным з самых фешэнэбельных гандлёвых цэнтраў сталіцы Кеніі Найробі Westgate забітыя па меншай меры 20 чалавек, паведаляе Бі-Бі-Сі.

Аб такой колькасці ахвяр паведамляе кенійскае прадстаўніцтва Чырвонага Крыжа. Па апошніх дадзеных, больш за пяцьдзесят чалавек атрымалі раненні.

У закладніках ў будынку застаюцца, па розных звестках, ад некалькіх чалавек да некалькіх дзесяткаў людзей. Па першапачатковай версіі, узброеныя людзі праніклі ў гандлёвы цэнтр з мэтай рабавання адной з крам, а калі іх план праваліўся — адкрылі агонь.

Аб гэтым раней паведамляў кіраўнік сталічнага дэпартамента паліцыі Бенсан Кібу. Аднак пазней улады Кеніі пачалі схіляцца да таго, што захоп гандлёвага цэнтра — гэта спланаваны тэракт.

Пакуль ні адна з арганізацый не ўзяла на сябе адказнасць за тое, што здарылася. Аднак раней самалійскія баевікі з групы «Аль-Шабааб» пагражалі распачаць напад на Westgate ў адказ на тое, што ўлады Кеніі адпраўляюць у Самалі свае войскі.

Гандлёвы цэнтр Westgate наведваюць багатыя кенійцы і, што працуюць у Найробі. У выхадныя дні там звычайна асабліва людна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?