Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў абверг паведамленне пра вянчанне кіраўніка дзяржавы з гімнасткай Алінай Кабаевай, якое актыўна абмяркоўваўся ў сацыяльных сетках.

У некаторых блогах у суботу з’явілася інфармацыя, што цырымонія вянчання Пуціна і Кабаевай нібыта адбылася ў адным з манастыроў на Валдаі

Пяскоў у інтэрв'ю тэлеканалу «Дождь» назваў гэтыя чуткі «суботнімі інтэрнэт-практыкаваннямі ад няма чаго рабіць».

Нагадаем, у чэрвені прэзідэнт Пуцін абвясціў пра свой развод з жонкай Людмілай Пуцінай пасля прагляду балета «Эсмеральда» ў Дзяржаўным Крамлёўскім палацы.

Пасля завяршэння балета яны далі інтэрв’ю тэлеканалу «Россия 24». Людміла Пуціна заявіла, што «гэта цывілізаваны развод». «Гэта, увогуле, агульнае рашэнне», — дадаў прэзідэнт Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?