25 верасня палітвязню споўніцца 51 год. Гэта трэці дзень народзінаў запар, які праваабаронца правядзе за кратамі.

Алесь Бяляцкі быў затрыманы ў Мінску 4 жніўня 2011 года. У лістападзе таго ж года суд прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і асудзіў да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу стала наяўнасць у Бяляцкага замежных банкаўскіх рахункаў, сродкі з якіх выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці.

Адкрыць рахункі ў Беларусі не ўяўлялася магчымым, так як цэнтр «Вясна» працуе нелегальна — ўлады неаднаразова адмаўлялі ў афіцыйнай рэгістрацыі арганізацыі.

Суд таксама не прыняў да ўвагі тое, што шкода, якую нібыта нанёс дзяржаве Бяляцкі, была цалкам пагашана за кошт добраахвотных ахвяраванняў грамадзян.

Паштоўку Алесю Бяляцкаму з днём народзінаў можна даслаць на адрас:

Бяляцкаму Алесю Віктаравічу, Сікорскага 1, ІК-2, атрад 14, Бабруйск, 213800.

Можна таксама даць тэлеграму, патэлефанаваўшы на нумар 166.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0