Андрэй Міранчук вядзе ў інтэрнэце папулярны блог аб акцыях авіякампаніях, магчымасці танна падарожнічаць для беларусаў — vandrouki.by. Праект карыстаецца папулярнасцю, напрыклад, у «Укантакце» на суполку падпісана больш за 11 тысяч чалавек і колькасць працягвае расці.

«Жыў ціхім і спакойным жыццём, — кажа Андрэй, — пакуль мне даслалі пагрозу (ці прапанову) аб тым, што раптам словазлучэнне „Зімнія алімпійскія гульні“, „Сочы-2014“ запатэнтаваныя ў Расіі і я не маю права іх выкарыстоўваць на сайце».

Не так даўно на «Вандроўках» прайшла інфармацыя, што «Белавіа» пакуль не ўзвінціла кошты на палёты ў Сочы на час Алімпіяды, у адрозненні ад большасці авіякампаній свету. Аздоблены матэрыял быў эмблемай Гульняй у Сочы.

Ліст Міранчук атрымаў ліст ад імя Аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі «Арганізацыйны камітэт ХХІІ Алімпійскіх зімовых гульняў у Сочы», дзе адзначаецца, што «правы на такія найменні як „Алімпійскі“, „Алімпіяда“, „Сочы 2014“, „Оlympic“, „Olympian“, „Olympiad“, „Sochy 2014“ і вытворныя ад іх словазлучэнні, а таксама сімвал, факел, агонь, гімны, дэвіз, эмблема належаць Аргкамітэту „Сочы-2014“ і Міжнароднаму алімпійскаму камітэту».

«Выкарыстанне алімпійскай і параалімпійскай сімволікі ў саставе даменнага імя, у кантэксце сайта і іншымі спосабамі, дапускаецца толькі пры ўмове заключэння адпаведнай дамовы з Міжнародным алімпійскім камітэтам і Аргкамітэтам „Сочы-2014“.

„Паколькі ў мяне не было жадання дзеля аднаго артыкула заключаць нейкія пагадненні, то выдаліў матэрыял, — кажа Міранчук. — Мэтай матэрыялу было стымуляванне наведвання Алімпіяды грамадзянамі Беларусі. У будучыні я ні ў якім разе не буду пісаць пра Алімпіяду. Мы зробім усё магчымае, каб адгарадзіць чытачоў блога ад наведвання Алімпіяды ў Сочы“, — адказаў Міранчук Аргкамітэту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0