— Ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі гэта ўжо стала рэальнай праблемай, асабліва ў невялічкіх гарадах: не атрымліваючы дастойнай аплаты за сваю працу, урачы наўпрост сыходзяць у іншыя сферы, альбо з’язджаюць. Людзей лячыць няма каму.

— Сённяшняе становішча выглядае наступным чынам: сістэма аховы здароўя працуе на больш-менш якасным узроўні, аднак медыцына у нас ужо не з’яўляецца насамрэч бясплатнай. У той ці іншай форме людзі ўсё роўна вымушаны плаціць. Мы лічым, што сістэма прыватнай медыцыны павінна працаваць па-іншаму. Дакладней – нам неабходна страхавая медыцына , — распавядае пра канцэпцыю рэформаў аховы здароўя ад экспертаў Парты i БНФ старшыня Фронту Аляксей Янукевіч у межах «Еўрапейскага дыялогу пра мадэрнізацыю з Беларуссю».

Але і дзяржаўную, бясплатную медыцыну ў канцэпцыі прапануецца захаваць. Яна павінна забяспечваць гарантаваны мінімум.

— І што будзе прадуглежваць гэты гарантаваны мінімум?

— Усё тое ж, што і сёння. Бясплатнай павінна застацца і хуткая дапамога, і шпіталі з паліклінікамі. Старахавая ж медыцына дазволіць лепш працаваць прыватным меды цынскім цэнтрам, якія атрымаюць доступ да больш значных рэсурсаў. А вось для грамадзян іх паслугі будуць каштаваць менш. Сёння ж для большай часткі жыхароў краіны гэтыя паслугі недаступныя, у першую чаргу з-за іх кошту.

Сэнс нашай прапановы ў тым, каб людзі, якія маюць працу і стабільны заробак, мелі рэгулярны доступ да платнай медыцыны. Гэта дазволіць палепшыць якасць паслуг, разгрузіць дзяржаўныя бясплатныя паліклінікі і шпіталі, утрымаць медыкаў у краіне, прапанаваўшы ім добрыя заробкі.

У некаторай ступені гэта дазволіць паменшыць і чэргі на тыя ж аперацыі, таму што нейкая частка грамадзян ужо зможа дазволіць себе зрабіць іх у прыватных цэнтрах.

Другі бок праблемы — лекі. Бачна, што шлях замяшчэння і абмежавання імпарту ў гэтай галіне памылковы, таму што аб’ектыўна якасць мясцовых лекаў часта значна ніжэйшая. Таму мы выступаем за тое, каб наадварот спрасціць працэдуру іх імпарту, каб нашы грамадзяне мелі доступ да больш якаснай прадукцыі.

— Аднак гэта адразу адаб’ецца на працы айчынных фармакалагічных вытворчасцяў. Што рабіць з імі? Зачыніць?

— Яны не вытрымаюць канкурэнцыі шмат па якіх пазіцыях, але ёсць шэраг больш простых медычных сродкаў, якія яны цалкам могуць выпускаць і далей. Нейкае скарачэнне вытворчасці, безумоўна, адбудзецца, але эканамічныя рэформы павінны прадугледжваць і развіццё малога і сярэдняга бізнесу для стварэння новых працоўных месцаў. Калі справа тычыцца здароўя, палітыка пратэкцыянізму , з нашага пункту гледжання, не апраўданая.

— А страхоўка павінна быць абавязковай ці дабраахватнай?

— Безумоўна, добрааховотнай. Калі клапоцішся пра сваё здароўе і хочаш атрымліваць больш якасныя паслугі — выдаткоўвай на гэта грошы. Сродкі гэтыя будуць збірацца страхавымі кампаніямі, якія будуць мець магчымасць укладваць іх, напрыклад, у каштоўныя паперы. Тут на ўзроўні заканадаўства трэба дакладна вызначаць усе нюансы – напрыклад, страхавыя фонды не павінны ўдзельнічаць у рызыкоўных фінансавых аперацыях, каб не страціць сродкі сваіх кліентаў. Але калі здараецца страхавы выпадак, чалавек атрымлівае суму, якой хапае на неабходнае яму лячэнне і рэабілітацыю.

Больш за тое – калі чалавек сыходзіць на пенсію, ён таксама атрымлівае нейкую суму, у залежнасці ад таго, сколькі працаваў яго поліс і колькі ён хварэў падчас яго дзеяння. Той, хто быў здаровы, атрымае больш.

— Такім чынам людзі становяцца і матэрыяльна зацікаўленымі ў тым, каб на працягу жыцця сачыць за сваім здароўем. Такая сістэма ў тым выглядзе, як вы яе прапануеце, працуе сёння ў якіх-небудзь краінах?

— За невялікімі адрозненнямі гэтая сістэма працуе ў большасці заходнееўрапейскіх краін. Іншая справа, што у багатых краінах, у той жа Нямеччыне, вялікую частку грошай у страхавыя фонды ўносіць дзяржава. Але нам пакуль складана казаць пра гэта, таму што дзеля гэтага краіне трэба мець моцны эканамічны падмурак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?