«Па наяўнай у нас інфармацыі, Уладзіслаў Баўмгертнер знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі», — паведаміў БелаПАН консул расійскага пасольства Ігар Карагін. «Як мяркуецца, ён усё яшчэ знаходзіцца ў СІЗА КДБ», — дадаў дыпламат.

Нагадаем, 23 верасня пасольства РФ накіравала ў МЗС Беларусі запыт на сустрэчу з грамадзянінам Расіі Уладзіславам Баўмгертнерам. Пакуль адказу на запыт няма, удакладніў консул.

Паводле яго слоў, згодна з Венскай канвенцыяй беларускі бок павінен даць адказ на працягу трох сутак.

Праваахоўныя органы Беларусі інфармацыю пра месцазнаходжанне расейскага бізнэсмэна па-ранейшаму не каментуюць.

Грамадзянін Расіі, гендырэктар «Уралкалія», кіраўнік назіральнага савета беларуска-расійскага ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» Уладзіслаў Баўмгертнер быў арыштаваны ў Мінску 26 жніўня і змешчаны ў следчы ізалятар КДБ па абвінавачванні ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?