Беларусь — адзіная краіна ў свеце, дзе дзве найбуйнейшыя пошукавыя сістэмы ў інтэрнэце маюць парытэт у частцы долі на мясцовым рынку. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі 24 верасня ў Мінску кіраўнік пошукавых сэрвісаў кампаніі «Яндэкс» Раман Чарнін.

«Беларускі рынак асаблівы — гэта адзіная краіна ў свеце, дзе дзве найбуйнейшыя пошукавыя сістэмы — Yandex і Google — маюць роўныя рынкавыя долі. Гэта ўнікальная сітуацыя, таму што ў іншых краінах ёсць адзін яўны лідар пошуку ў інтэрнэце, а астатнія ад яго даволі моцна адстаюць. У Беларусі гэта не так — два галоўныя гульцы, і паміж імі парытэт», — паведаміў Чарнін.

Так, паводле ацэнак экспертаў, Google і Yandex валодаюць доляй рынку ў памеры 42–43%, за імі ідзе Mail.ru з доляй 11–12%.

У Беларусі Yandex штомесяц наведваюць 2,5 млн. карыстальнікаў, якім сэрвісамі кампаніі апрацоўваецца 180 млн. запытаў.

Паводле слоў Чарніна, пры распрацоўцы сваіх сэрвісаў «Яндэкс» заўсёды імкнецца думаць пра Беларусь як асобны нішавы рынак, улічваць інтарэсы мясцовых карыстальнікаў.

«Яндэкс» — расійская ІТ-кампанія, якая валодае аднайменнай сістэмай пошуку ў сетцы і інтэрнэт-парталам.

Пошукавая сістэма «Яндэкс» з’яўляецца чацвёртай сярод пошукавых сістэм свету па колькасці апрацаваных пошукавых запытаў (па стане на снежань 2012 года — 4,84 млрд. запытаў, 2,8% ад сусветнай колькасці).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?