Аляксандар Мілінкевіч

Лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч спаслаўся на апошнія дадзеныя незалежных сацыёлагаў. Так палітык пракаментаваў Рацыі артыкул на сайце Afn.by, у якім цвердзілася, што сакавіцкі адкрыты ліст да Лукашэнкі каштаваў яму стратай рэйтынгу.

«Сацыялогія не пацвярджае, што пасля ліста да Лукашэнкі мой рэйтынг знізіўся. Наадварот, ён падвысіўся», — сказаў Аляксандар Мілінкевіч. І зазначыў, што той ліст дазволіў апазіцыі скласці ў грамадстве станоўчы імідж аб сабе: «Нас сталі лічыць палітыкамі, якія больш думаюць пра Беларусь, а не пра ўладныя крэслы».

Аўтар артыкула «Мілінкевіч за бягучы год зрабіў гэта два разы» на сайце Afn.by выказаў меркаванне, што Мілінкевіч робіць другую памылку, накіроўваючы ліст намесніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Петкевіч. У сваю чаргу сам Мілінкевіч сказаў Рацыі, што ён не падпісваўся пад лістом. Яго не так даўно накіраваў Петкевіч аргкамітэт Еўрапейскага марша. Ліст утрымлівае просьбу пра сустрэчу з мэтай абмеркавання акцыі.

Хоць пад лістом Мілінкевіч не падпісваўся, але вітае кантакты апазіцыі з уладай:

«Лічу, што ўлада магла б далучыцца сама, і трэба ставіць ёй такія ўмовы і прапановы, каб яна далучалася».

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0