Эканоміка99

Рэйтынг беларускіх мільянераў — наперадзе Чыж з Шакуціным

Інтэрнэт-выданне «Ежедневнік» склала новы спіс 200 самых паспяховых і уплывовых бізнэсмэнаў краіны.

Інтэрнэт-выданне «Ежедневнік» склала новы спіс 200 самых паспяховых і уплывовых бізнэсмэнаў краіны. Ён будзе апублікаваны праз тыдзень, а пакуль што агучаная толькі першая дзясятка.

У пазалеташнім рэйтынгу лідарам быў Уладзімір Пефціеў, аднак ён распрадаў свой бізнэс, таму з дзясятку мільянераў выляцеў. Апроч яго, згубілі пазіцыі дырэктар «Ждановічаў» Яўген Шыгалаў, а таксама ўласнікі «Атлант-М» Алег Хусаенаў і Сяргей Савіцкі.

На першай пазіцыі цяпер Юрый Чыж — уласнік самай разгалінаванай бізнэс-імперыі ў краіне.

1 (2)

Юрый Чыж

«Трайпл», «Дынама- Мінск»

ТЭК, будаўніцтва і нерухомасць, будматэрыялы, рэтэйл, прадукты харчавання і сельская гаспадарка, адпачынак і забавы, фармацэўтыка, транспарт

2 (5)

Аляксандр Шакуцін

«Амкадор»

Машынабудаванне, ТЭК, сельская гаспадарка

3 (4)

Віталь Арбузаў

Fenox Venture Capital

Аўтакампаненты, IT, рэтэйл, будаўніцтва, медыцына

4 (6)

Павел Тапузідзіс

«Тытунь-Інвест», «Карона»

Тытунь, рэтэйл, нерухомасць, адпачынак і забавы, аптэкі

5 (3)

Аляксандр Машэнскі

«Санта Брэмар», «Савушкаў прадукт»

Харчаванне, рэтэйл, адпачынак і забавы

6 (18)

Яўген Баскін

«Сервалюкс»

Харчаванне і сельская гаспадарка, рэтэйл

7 (20)

Сяргей Літвін

«Еўраопт»

Рэтэйл, гандаль, харчаванне і алкаголь, нерухомасць, фінансы

8 (10)

Аркадзь Добкін

EPAM Systems Inc.

IT

9 (12)

Анатоль Тарнаўскі

«Юнівест»

ТЭК, нерухомасць, будаўніцтва і будматэрыялы, адпачынак і забавы, фінансы, сельская гаспадарка

10 (39)

Валянцін Байко

«Контэ Спа»

Тэкстыль, нерухомасць, рэтэйл

У табліцы ўказаныя месцы мільянераў у пазалеташнім рэйтынгу, іх галоўныя кампаніі/брэнды, а таксама пералічаныя сферы інтарэсаў.

* * *

«Наша Ніва» пісала пра шлях да поспеху некаторых з пералічаных бізнэсмэнаў:

«На дзяржаву працаваць не буду!». Як Юрый Чыж стаў мільянерам

Феномен Шакуціна: як вясковы хлопец стаў адным з найбагацейшых бізнэсмэнаў

Сціплы мільянер Павел Тапузідзіс.

Аляксандр Машэнскі: галоўны малочнік Лукашэнкі

Каментары9

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы8

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер Vadimati пасля вызвалення знайшоў працу на рынку

«З 1 кастрычніка ніхто працаваць не будзе». У Беларусі зачыняюцца прыватныя дамы састарэлых10

Пасля аварыі на вадаводзе ў Мінску пагоршала якасць вады

На літоўскай мяжы з'явіліся чэргі з легкавых аўто

Пашкоджаны вадавод у Мінску адрамантавалі. Але праблемы з якасцю вады пакуль застаюцца

Сёння той самы дзень, калі беларусам настойліва не рэкамендавалася хадзіць у лес4

Трамп анансаваў сустрэчу з Зяленскім у «Вежы Трампа»5

«Ваяваў я за Беларусь і веру ў яе шчаслівую будучыню». 100-годдзе святкуе прафесар-медык Іван Данілаў, сапраўдны ветэран13

Суд у Польшчы асудзіў беларуса на два гады за шпіянаж на карысць Расіі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы8

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Галоўнае
Усе навіны →