Ператрус ладзіўся супрацоўнікамі жлобінскага КДБ – маёрам Глянцэвічам і старшымі лейтэнантамі Коласам і Вавілавым. У хлопца сканфіскавалі сыстэмны блёк кампутара, шэсьць бел-чырвона-белых сьцягоў, балёнчыкі з фарбай і значкі.

Потым Кірылу выклікалі на допыт у КДБ, які вёў сьледчы Колас. Адбываўся ён у прысутнасьці бацькі Кірылы, бо Кірылa непаўналетні. Сьледчага цікавіла дзейнасьць маладога чалавека, яго прыналежнасьць да незарэгістраванага «Маладога фронту».

«Мяне дапытвалі ў якасьці сьведкі, пра крымінальную справу супраць мяне асабіста не вялося, але я не выключаю, што ў часе наступнага допыту мой статус зьменіцца» – патлумачыў К. Атаманчык. Чарговы допыт прызначаны на пятніцу 23 верасьня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?