Па стане на 1 верасня 2013 года на складах прамысловых прадпрыемстваў Беларусі сабралася гатовай прадукцыі на 28 трлн. 435,1 млрд. рублёў.

Як паведамляе Белстат, аб’ём нерэалізаванай прадукцыі склаў 71,4% сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці, паменшыўшыся за жнівень на 3 працэнтныя пункты (для параўнання: на 1 верасня 2012 года гэты паказчык складаў 49,8%). Да мая гэтага года назіраўся рост складскіх запасаў.

Найбольшыя суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці склаліся ў наступных відах эканамічнай дзейнасці: «Вытворчасць скуры, вырабаў са скуры і абутку» (293,4%), «Тэкстыльная і швейная вытворчасць» (180,2%), «Вытворчасць машын і абсталявання» (180,6%).

У горназдабыўной прамысловасці гэты паказчык склаў 13,1% (на 1 верасня 2012 года — 12,6%), у апрацоўчай — 80,5% (84%), у тым ліку ў харчовай прамысловасці — 46,4% (50,6%), дрэваапрацоўчай галіне — 75,1% (83,8%), цэлюлозна-папяровай галіне і выдавецкай дзейнасці — 62,5% (69,3%).

У металургічнай вытворчасці гэты паказчык на 1 верасня склаў 76,3% (79,7%), у вытворчасці электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання — 114,3% (120,7%), транспартных сродкаў і абсталявання — 146,9% (146,7%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?