Апошні нумар польскага кансерватыўнага тыднёвіка «Do Rzeczy» быў прысвечаны сям’і былога прэзідэнта Польшчы Аляксандра Кваснеўскага. У адным з артыкулаў аўтар раскрыў малавядомыя факты пра бацькоў экс-прэзідэнта.

Выяўляецца, што маці Квасьнеўскага Аляксандра Балаш нарадзілася на Віленшчыне ў праваслаўнай сям’і, а бацька Здзіслаў, таксама віленчук, у часы нямецкай акупацыі працаваў дырэктарам беларускай школы пад Вільняй.

Пасьля ІІ Сусветнай вайны сям’я Балашаў пераехала ў Дайліды пад Беластокам, а Аляксандра выйшла замуж за Здзіслава Кваснеўскага, які пасля вайны працаваў хірургам. Будучы прэзідэнт нарадзіўся ў 1954 у Бялагардзе ў Заходнепаморскім ваяводcтве.

Дарэчы, Аляксандр Квасьнеўскі выдатна разумее беларускую мову і не патрабуе перакладчыкаў у камунікацыі з беларусамі.

Беларускія журналісты неаднойчы бралі інтэрв’ю ў экс-прэзідэнта па-беларуску. 5 гадоў даму Кваснеўскі выступіў ініцыятарам няўрадавай ініцыятывы Belarus Task Force. Вакол гэтай арганізацыі аб’ядналіся сусветна вядомыя палітыкі і грамадскія дзеячы з мэтаю лабізму дыялогу паміж Беларуссю і ЕС. Аднак сваёй мэты арганізацыя так і не выканала.

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?