Прэс-сакратар прэзідэнта РФ анансаваў абмеркаванне Пуціным і Лукашэнкам справы «Уралкалія».

Кіраўнікі Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка, якія ў чацвер разам будуць назіраць за ходам ваенных вучэнняў, могуць абмеркаваць справу «Уралкалія», паведаміў «Русской службе новостей» прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

Пяскоў удакладніў, што парадак дня прадугледжвае зусім іншую тэму, але нельга выключаць, што і гэтая праблема будзе закранутая.

У чацвер стала вядома, што затрыманаму ў канцы жніўня ў Мінску гендырэктару «Уралкалія» Уладзіславу Баўмгертнеру змянілі меру стрымання з утрымання пад вартай на хатні арышт у Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0