Працоўны калектыў «Уралкалія» звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай прыняць меры для «хутчэйшага вызвалення» гендырэктара кампаніі, піша charter97.org

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні кампаніі. Ліст, апублікаваны на яе сайце, падпісалі каля 6000 супрацоўнікаў «Уралкалія».

«Мы ведаем, што прычына драматычнага развіцця падзей — супярэчнасці паміж „Беларуськаліем“ і „Уралкаліем“ вакол паставак прадукцыі на замежныя рынкі.

Мы таксама разумеем, што камерцыйныя спрэчкі могуць прымаць нечаканы абарот, але ў гісторыі партнёрства „Уралкалія“ і „Беларуськалія“ былі розныя часы і розныя складаныя сітуацыі — і нам заўсёды ўдавалася захоўваць рамкі дыялогу і разуменне братняга характару нашага супрацоўніцтва», — гаворыцца ў лісце.

Супрацоўнікі «Уралкалія» лічаць, што тое, што адбылося стала спробай вырашыць сілавымі метадамі эканамічную спрэчку дзвюх кампаній і ўсе ўзніклыя ў сувязі з гэтым рознагалоссі.

«Наш працоўны калектыў успрыняў сітуацыю з арыштам гендырэктара, як непаразуменне, якое абавязкова будзе вырашана ў самыя кароткія тэрміны.

«Мы просім Вас прыняць меры да хутчэйшага вырашэння сітуацыі і вызвалення з-пад варты генеральнага дырэктара нашай кампаніі Уладзіслава Баўмгертнера. Мы глыбока перакананыя, што Ваша добрая воля не дазволіць несправядлівасці перамагчы над здаровым сэнсам», — пішуць супрацоўнікі «Уралкалія».

Нагадаем, сёння стала вядома, што Баумгертнер пасля месяца знаходжання ў СІЗА КДБ перамешчаны пад хатні арышт. Ён знаходзіцца ў трохпакаёвай кватэры пад наглядам чатырох аператыўнікаў. З ім у кватэры таксама знаходзіцца маці, якая прыбыла ў Мінск напярэдадні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?