Ідэя аб перадачы «Роснефти» права стаць адзіным пастаўшчыкоў нафты ў Беларусі супярэчыць расійскаму заканадаўству, паведаміў кіраўнік «ЛУКОЙЛа» Вагіт Алякпераў у інтэрв'ю тэлеканалу «Россия-24».

«Гэта няправільнае рашэнне. Сёння ёсць закон аб роўнай даступнасці да сістэмы нафтаправодаў РФ», — адзначыў ён. «Захаванне аднаго пастаўшчыка не з'яўляецца лагічным для Расіі і Беларусі», — дадаў кіраўнік «ЛУКОЙЛа».

В.Алякпераў адзначыў, што баланс паставак неабходна захоўваць не толькі ў напрамку Беларусі, але і ў кірунку Казахстана і іншых краін.

Ён таксама дадаў, што кампанія ўжо больш за 15 гадоў эфектыўна працуе ў Беларусі, і выказаў надзею, што сітуацыя, якая склалася ў адносінах паміж дзвюма краінамі, ўрэгулюецца ў бліжэйшы час.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?