Гомельскага актывіста Зьмітра Жалезьнічэнку пакаралі штрафам у памеры 20 базавых велічыняў і 8 суткамі арышту. Такі жорсткі прысуд вынесла судзьдзя Цэнтральнага раённага суду Гомеля Марына Дамненка нібыта за непадпарадкаваньне хлопца супрацоўнікам міліцыі і брыдкаслоўе ў грамадзкім месцы.
Падчас пасяджэньня былі выслуханыя паказаньні сьведкаў — міліцыянта Фаіг Ага‑Алі Аглы Аскерава і актывіста БРСМ з ГДУ імя Францыска Скарыны Андрэя Судакова. Супрацоўнік праваахоўных органаў паведаміў, што затрымаў Жалезьнічэнку з‑за падазронага выгляду ў падземным пераходзе каля ўнівэрмагу. Паводле словаў Судакова, які нібыта прысутнічаў у той момант пры затрыманьні, Зьміцер нецэнзурна лаяўся па‑беларуску і аказваў супраціў міліцыянтам.





