Парламент Дагестана не будзе вылучаць замест Сулеймана Керымава новага кандыдата на пасаду расійскага сенатара ад рэспублікі, паведаміў прадстаўнік рэспубліканскага парламента.

«Ніякіх размоў пра тое, каб замяніць Керымава, не вядзецца. Можа, такія размовы ёсць у Маскве, у сувязі падзеямі вакол «Уралкалія», а ў рэспубліцы ў яго ўсё нармальна», — распавёў суразмоўца агенцтва.

Керымаў з’яўляецца фігурантам крымінальнай справы, распачатай у Беларусі пасля адмовы «Уралкалія» ад супрацоўніцтва з найбуйнейшым прадпрыемствам краіны — «Беларуськаліем».

На гэтым фоне з’явілася інфармацыя аб магчымасці продажу Керымавым пакета ў 21,75% «Уралкалія».

Керымаў з’яўляецца членам Рады Федэрацыі ад заканадаўчага органа Дагестана, уваходзіць у склад камітэта па бюджэце і фінансавых рынках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?