Прэзентацыя «БелАЗ 75710» у Жодзіне. Прэзентацыя «БелАЗ 75710» у Жодзіне. Фота «Жодзінскія навіны».

Прэзентацыя «БелАЗ 75710» у Жодзіне. Прэзентацыя «БелАЗ 75710» у Жодзіне. Фота «Жодзінскія навіны».

Прэзентацыя «БелАЗ 75710» у Жодзіне. Фота «Жодзінскія навіны».

Прэзентацыя «БелАЗ 75710» у Жодзіне. Фота «Жодзінскія навіны».

25 верасня канцэрн БелАЗ прэзентаваў свой новы кар’ерны самазвал 75710 грузапад’ёмнасцю 450 тон. На дадзены момант гэта самы вялікі самазвал у свеце — на заводзе ўжо рыхтуюць заяву для «Кнігі рэкордаў Гінэса».

Сам «БелАЗ 75710» важыць 360 тон. У выніку вага загружанай машыны складае больш за 800 тон.

Каб размеркаваць такую вагу, новы самазвал мае ажно восем гіганцкіх колаў: па чатыры спараныя колавыя пары. Пры гэтым усе яны паваротныя, што робіць 20-метровы аўтамабіль вельмі манеўраным.

Два дызельныя рухавікі развіваюць магутнасць у 4600 конскіх сілаў і могуць разагнаць самазвал да 64 км/г.

У самазвале ўсё надзвычай вялікіх памераў. Толькі два паліўныя бакі могуць змяшчаць па 2800 літраў кожны, геаметрычны аб’ём кузава (калі нагружаць руду без «горкі») складае 160 кубаметраў, а дыяметр кожнай з васьмі шын Michelin- 4 метры.

На аўтамабіль усталяваныя і адмысловыя сістэмы: пажаратушэння, апавяшчэння пра блізкасць да высакавольтных лініяў і відэаназірання.

Да з'яўлення мадэлі 75710 самым вялікім самазвалам на планеце быў Liebherr-T282B, здольны перавезці 363 тоны. У лінейцы БелАЗ таксама ёсць 360 і 320-тонныя машыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?