Міністар працы і сацыяльнай абароны Ўладзімір Патупчык бачыць будучыню ў даглядзе старых людзей па хатах.

Сённяшняя сетка стацыянарных устаноў сацабслугоўвання не забяспечвае патрэб пажылых людзей і інвалідаў у пастаяннай дапамозе і сацыяльным абслугоўванні ў стацыянарных умовах, зазначыў міністр працы і сацыяльнай абароны Уладзімір Патупчык. На пасяджэнні прэзідыума Савета Міністраў пад старшынствам прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага абмяркоўваўся праект Праграмы развіцця і аптымізацыі сеткі устаноў сацыяльнага абслугоўвання да 2010 года,.

Гаворачы пра існуючыя праблемы, Уладзімір Патупчык, у прыватнасці, паведаміў пра тое, што чарга ў дамы-інтэрнаты на пачатак гэтага года складала 1370 чалавек, у тым ліку псіханеўралагічныя — 1138. Акрамя таго, плошчы памяшканняў дамоў-інтэрнатаў часта не адпавядаюць санітарным нормам. Да таго ж каля 10 працэнтаў будынкаў і збудаванняў, якія знаходзяцца на балансе ўстаноў сацабслугоўвання, па свайму тэхнічнаму стану маюць патрэбу ў рэканструкцыі або капітальным рамонце. "Моцна зношана і патрабуе замены 8 працэнтаў медыцынскага і тэхналагічнага абсталявання, 37 працэнтаў транспарту", — адзначыў міністр.

Памяшканні 58 працэнтаў тэрытарыяльных цэнтраў сацабслугоўвання маюць неабходнасць у рамонце.

Ліквідаваць чэргі плануецца за кошт дадатковага стварэння ў дамах-інтэрнатах 2161 месца, у тым ліку за кошт новага будаўніцтва 778, рэканструкцыі будынкаў, якія не выкарыстоўваюцца, — 970, перапрафілявання — 363. Як зазначыў міністр, на гэтыя мэты патрабуецца амаль 102 млрд рублёў.

Што датычыцца больш дасканалага сацабслугоўвання вяскоўцаў, то тут плануецца адкрыць 347 сацыяльных пунктаў, прычым з выкарыстаннем развітой інфраструктуры аграгарадкоў.

Як мяркуецца, агульныя затраты на рэалізацыю праграмы складуць 213,5 млрд рублёў.

Міністр таксама паінфармаваў, што сярэднямесячны кошт утрымання аднаго чалавека ў доме-інтэрнаце складае 560 тыс. рублёў, што перавышае расходы на яго ўтрыманне ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання больш чым у два разы, і амаль у 10 разоў перавышае расходы на яго абслугоўванне ў хатніх умовах. "У сувязі з гэтым умоўны эканамічны эфект ад выканання мерапрыемстваў праграмы складзе 198 млрд рублёў",— паведаміў Уладзімір Патупчык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?