Цела 19-гадовай жыхаркі Баранавічаў з колата-рэзанымі ранамі ў вобласці галавы і шыі знойдзена ў яе кватэры 25 верасня.

Па гэтым факце Баранавіцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа на падставе ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства).

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Брэсцкай вобласці Руслан Макарук, падазроны па гэтай справе ўстаноўлены, міліцыя вядзе яго вышук.

Цяпер праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. Прызначаны шэраг экспертыз.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?