Рэзалюцыя абавязвае Сірыю знішчыць усе запасы хімічнай зброі, а таксама забяспечыць міжнародным інспектарам бесперашкодны доступ у краіну.

Савет Бяспекі ААН аднагалосна прагаласаваў за прыняцце рэзалюцыі па хімічнай зброі ў Сірыі. Гэта першы юрыдычны дакумент па Сірыі з 2011 года, калі ў краіне пачалася грамадзянская вайна, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Тэкст дакумента члены Савета Бяспекі ўзгаднялі на працягу двух тыдняў. Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун назваў зацвярджэнне рэзалюцыі першай абнадзейлівай навіной па Сірыі за доўгі час.

Рэзалюцыя абавязвае Сірыю знішчыць усе запасы хімічнай зброі, а таксама забяспечыць міжнародным інспектарам бесперашкодны доступ у краіну.

Дакумент асуджае прымяненне хімічнай зброі ў Сірыі, але не ўскладае віну ні на адзін з бакоў канфлікту.

Як заявіў пасля заканчэння галасавання кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў, прынятая рэзалюцыя стварае магчымасць для мірнага ўрэгулявання крызісу ў Сірыі.

Раней выканаўчы савет Арганізацыі па забароне хімічнай зброі ААН зацвердзіў план знішчэння сірыйскай хімзброі.

Новая мірная канферэнцыя па Сірыі пройдзе ў сярэдзіне лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?