У Тэгеране група дэманстрантаў закідала яйкамі і чаравікамі канвой прэзыдэнта Ірану Хасана Рухані, які вярнуўся зь Нью-Ёрку, дзе ўдзельнічаў у сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН.

Як паведамляе France-Presse, каля 60 чалавек скандавалі «Сьмерць Амэрыцы», «Сьмерць Ізраілю». Каля 300 прыхільнікаў сустракалі прэзыдэнта ў аэрапорце.

Учора Рухані правёў перамовы па тэлефоне з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам. Гэта быў першы кантакт паміж лідэрамі дзьвюх краінаў з 1979 года, калі былі разарваныя дыпляматычныя адносіны паміж імі.

Паведамляецца, што Абама выказаў надзею на больш хуткае дасягненьне пагадненьня з Іранам па ядзернай праблематыцы, якое магло б прывесьці да зьмякчэньня эканамічных санкцыяў супраць гэтай краіны.

Раней у пятніцу Хасан Рухані заявіў, што Іран імкнецца да дасягненьня пагадненьня па пытаньні яго ядзернай праграмы, і што Тэгеран ня мае намер ствараць атамную бомбу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?