Траіх чалавек, апранутых у кашулькі з партрэтам Міколы Статкевіча, АМАП забраў проста са стартавай паласы, паведамляе «Еўрарадыё».

Мінскі сталічны фестываль бегу «Кубак выкліку» праходзіць пад патранажам зорак беларускага спорту — бягунні Аліны Талай, прызёркі чэмпіянату Еўропы і плыўчыхі Аляксандры Герасімені, прызёркі Алімпійскіх гульняў.

У фестывалі прымаюць удзел каманды моладзі, студэнцкіх арганізацый, а таксама сюды запрошаныя каманды журналістаў.

Сваіх прадстаўнікоў на «Кубак выкліку» даслаў і калектыў сайту Серабранка.бай, кіраўніком якога з’яўляецца Кірыл Жываловіч. Бегуны прыйшлі на месца правядзення спаборніцтваў.

На іх былі кашулькі з партрэтамі палітвязня Міколы Статкевіча. Яны атрымалі свае стартавыя нумары.

Але за 15 хвілінаў да старту іх падышло прыкладна сямёра амапаўцаў, якія папрасілі журналістаў прайсці з імі.

Фестываль бегу «Кубак выкліку» праходзіць на лыжаролернай трасе ў сталічнай Вяснянцы. Хэдлайнеры праекту заклікаюць усіх ахвотных не толькі пазмагацца з уласнай суботняй лянотай, але і зрабіць добрую справу — сабраць сродкі на дапамогу паралімпійскаму чэмпіёну Афінаў-2004 Аляксандру Трыпуцю.

Нядаўна ён атрымаў траўму, якая ледзь не каштавала яму жыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?