З 1 кастрычніка праезд у сталічным гарадскім транспарце даражэе на 500 рублёў, да 2 500 рублёў. Талончык, набыты ў кіроўцы, будзе каштаваць 3 000 руб.

Гэта прадугледжана рашэннем Мінгарвыканкама ад 25 верасня 2013 года №2388, паведамляе сайт Мінгарвыканкама.

Рашэннем зацверджаны і новы кошт праязных. Так, праязны на чатыры віды транспарту на месяц будзе каштаваць 202,5 тыс. рублёў, на паўмесяца - 106,7 тыс., на дэкаду - 71,1 тыс. рублёў.

Апошні раз праезд у сталіцы даражэў 25 мая на 17,5% з 1 700 да 2 000 рублёў.

Таксама з 1 кастрычніка даражэе праезд на прыгарадныя аўтобусы ў Мінску на 30%.

Тарыф за 1 км праезду на аўтобусе агульнага тыпу на звычайных маршрутах складзе 344 рублёў, у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - 356 рублёў. На хуткасных маршрутах у аўтобусах агульнага тыпу тарыф будзе 446 рублёў за 1 км, з мяккімі сядзеннямі - 464 рублёў, на экспрэсных маршрутах - адпаведна 516 і 534 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0