Галоўная гульня 25-га тура пройдзе на стадыёне «Трактар» і пачнецца, а 14-й гадзіне. Цана квіткоў ад 20 тыс. да 30 тыс. Выбіраючыся на матч, трэба памятаць, што сёння не надта цёпла.

Нагадаем, што ў мінулым туры «Шахцёр» прайграў на сваім полі БАТЭ з лікам 0:3 і прапусціў барысаўскі клуб на першае месца.

БАТэ гуляе сёння ў Барысаве з «Тарпеда-БелАЗам» (17:00).

Матч «Гомель» — «Нёман» перанесены на панядзелак, гомельская міліцыя была задзейнічана на «Дажынках» у Жлобіне.

Становішча камандаў у групе, А (за 1-6-я месцы):

БАТЭ — 54, Шахцёр — 52, Дынама Мінск — 40, Гомель — 34, Тарпеда-БелАЗ — 31, Нёман — 30.

Праз тыдзень, 5 кастрычніка ў Барысаве пройдзе матч 26-га тура: БАТЭ — «Дынама» Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0