"Дынама" сёння перамагло ў Мінску "Шахцёр" з лікам 1:0, фота Ірыны Арахоўскай.

"Дынама" сёння перамагло ў Мінску "Шахцёр" з лікам 1:0, фота Ірыны Арахоўскай.

У матчах 25-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе і новы лідар чэмпіянату барысаўскі БАТЭ, і салігорскі «Шахцёр» сёння прайгралі.

Спачатку «Шахцёр» саступіў у Мінску «Дынама» — 0:1 (Бычанок, 42), а затым БАТЭ не здолеў скарыстацца асечкай суперніка і прайграў у Барысаве «Тарпеду-БелАЗ» з такім жа лікам 0:1 (Васькоў, 78).

Матч «Гомель» — «Нёман» пройдзе ў панядзелак.

БАТЭ — 54, Шахцёр — 52, Дынама Мінск — 43, Гомель — 34, Тарпеда-БелАЗ — 34, Нёман — 30.

Турнір за 7-12-я месцы:

Мінск — Славія — 1:1, Дынама Брэст — Белшына — 0:1, Дняпро — Нафтан — 0:2.

Белшына — 37, Мінск — 29, Дынама Брэст — 27, Дняпро — 26, Нафтан — 24, Славія — 20.

У 26-м туры БАТЭ згуляе 5 кастрычніка ў Барысаве з «Дынама», а «Шахцёр» прыме 6 кастрычніка «Гомель».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0