Вера і магія. На жаль, многія беларусы не бачаць розніцы паміж гэтымі двума тэрмінамі. Аднак розніца ёсць, і істотная. Вера – гэта сяброўскія ўзаемаадносіны чалавека з Богам. Магія – гэта «бартарныя» адносіны з Богам.
Чалавек з магічнай ментальнасцю мяркуе, што дастаткова яму выканаць пэўны рытуал — і Бог будзе задаволены ім і нават у пэўнай ступені будзе яму вінны. Логіка прыкладна такая: «я Табе свечку, а Ты мне за гэта тое і тое…»
Вернік не робіць рытуалу, каб змусіць Бога выканаць свае жаданні. Ён усведамляе, што Бог – асоба, і Ім нельга маніпуляваць. А што ж тады можна з Богам рабіць? Можна будаваць адносіны. Вось тут і пачынаецца сапраўднае духоўнае жыццё чалавека.