Многія беларусы называюць сабе хрысціянамі і прыходзяць у храм. Калі некаторых з іх запытацца, навошта яны так робяць, яны адкажуць: «Мае бацькі хадзілі, дзяды хадзілі і я хаджу». З гэтага адказу ясна: людзі ходзяць «па інерцыі», у найлепшым выпадку «да Бога сваіх бацькоў».

Аднак не ў гэтым сапраўднае хрысціянства. Сапраўднае хрысціянства ў тым, каб прыходзіць да свайго Бога. Каб так было, трэба шукаць асабістых адносінаў з Богам ды абгрунтоўваць сваю веру.

Што такое абгрунтоўваць сваю веру? Гэта значыць адказаць сабе на пытанні: чаму я веру ў Бога? навошта я веру ў Хрыста, а не ў іншага бога? чаму я прыходжу ў храм гэтай канфесіі, а не іншай? Каб адказаць на гэтыя пытанні, трэба чытаць Біблію, Катэхізіс і задаваць пытанні святару. Калі не абгрунтаваць сваю веру, яна знікне ці будзе магічнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?