У свеце шмат рэлігій, якія гатовыя навучыць шляху, адкрыць праўду ды патлумачыць сутнасць жыцця. Усе рэлігіі гавораць, што ад намаганняў чалавека залежыць тое, ці дасягне ён сваёй мэты.

Толькі хрысціянства адрозніваецца ад іншых рэлігій. Хрысціянская вера сцвярджае, што чалавек сам не ў стане асягнуць Бога. Бог, разумеючы гэта, паслаў Свайго Сына, каб Ён стаў чалавекам. Праз тое, што Бог стаў чалавекам, Ён стаў асягальны. Дзякуючы гэтаму цяпер і чалавечыя высілкі маюць сэнс.

Ісус даў чалавецтву тое, што намагаліся даць іншыя рэлігіі, а не маглі. Ён не гаворыць: Я пакажу вам дарогу, я раскажу пра праўду, я навучу вас жыццю. Ён гаворыць: «Я – дарога, і праўда, і жыццё» (Ян.14:6).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?