Прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы абвясціў Алеся Бяляцкага, які асуджаны на 4,5 года, лаўрэатам прэміі імя Вацлава Гаўла на восеньскай сесіі ў Страсбуры.

Мэта прэміі Вацлава Гаўла — заахвочванне выдатных дзеячоў грамадзянскай супольнасьці ў абароне правоў чалавека ў Еўропе і за яе межамі.

Іншымі кандыдатамі на прэмію былі Асацыяцыя маладых юрыстаў (Грузія), Сетка абароны правоў (Кітай). Прэмію ўручаюць штогод.

Памер узнагароды — 60 тысяч еўра.

Прэмію за А.Бяляцкага атрымлівае яго жонка, Наталля Пінчук.

За апошні час Алесь Бяляцкі, які знаходзіцца за кратамі, атрымаў некалькі ўзнагародаў: узнагароду імя Петры Келі, узнагароду Леха Валенсы, прэмію парталу «Хартыя’97» за выбітныя дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека за 2012 год.

Алесь Бяляцкі быў затрыманы ў Мінску 4 жніўня 2011 года.

У лістападзе 2011 г. суд прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і асудзіў да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці (у Бабруйскай № 2).

Падставай для крымінальнага пераследу стала наяўнасць у Бяляцкага замежных банкаўскіх рахункаў, сродкі з якіх выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці. Адкрыць рахункі ў Беларусі не ўяўлялася магчымым, так як цэнтр «Вясна» працуе нелегальна — ўлады неаднаразова адмаўлялі ў афіцыйнай рэгістрацыі арганізацыі.

Суд таксама не прыняў да ўвагі тое, што шкода, якую нібыта нанёс дзяржаве Бяляцкі, была цалкам пагашана за кошт добраахвотных ахвяраванняў грамадзян.

Пакаранне адбывае ў Бабруйскай калоніі №2 (вул. Сікорскага 1, ВК-2, атрад 14, Бабруйск, 213800).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?