Беларусь ажыццявіла чарговае ў 2013 годзе пагашэнне асноўнага доўгу па крэдыце Міжнароднага валютнага фонду.

«30 верасня 2013 года Рэспубліка Беларусь у мэтах выканання сваіх абавязацельстваў па крэдыце стэнд-бай МВФ ажыццявіла чарговае пагашэнне асноўнага доўгу ў памеры 54,7 млн. СДР (эквівалентна 83,9 млн. даляраў ЗША), — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства фінансаў.

Папярэдні плацеж быў зроблены 20 верасня.

Як вынікае з графіка плацяжоў, апублікаванага на сайце МВФ, найбольшыя выплаты ў 2013 годзе прыпадаюць на красавік, чэрвень і кастрычнік — у гэтыя месяцы Беларусь павінна выплаціць па 175 млн. СДР (каля 270 млн. долараў па цяперашнім курсе). Усяго ў 2013 годзе Беларусь павінна вярнуць МВФ 1,63 млрд. даляраў.

Пяць траншаў крэдыту ў рамках праграмы стэнд-бай на 3,46 млрд. долараў Беларусь атрымала ад МВФ у 2009—2010 гадах. Асноўны пік выплаты доўгу прыпадае на 2013—2014 гады, калі краіне давядзецца вярнуць большую частку пазыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0