“Люди преклонного возраста нередко свои жизненные разочарования сублимируют самым необычным образом. Вот и бывший «контрразведчик», пытаясь «скомпрометировать» меня, обильно цитирует «Тайну овального кабинета» в части именно «постельных сцен»! Боюсь, что это не случайно, скорее всего, он впал в известный подростковый грех рукоблудия и вдохновляется при этом некоторыми картинками «Тайны...». ( Мікола Чаргінец у інтэрвью СБ- Беларусь сегодня).

Стоадсоткава гэтая цытата выклікала вялікія скандалы у сямействах літаратурных крытыкаў, якія дазволілі сябе наехаць на кіраўніка Саюза пісьменнікаў за амаралку.

Муж: вітаю, дарагая, а чаму ты ў слязах. Нешта здарылася?

Жонка: акрамя таго, што ты вычварэнец, усё нармальна.

Муж: я вычварэнец! Ты маеш на ўвазе, што я шмат ем і такі тлусты?

Жонка: ....Цяпер я разумею падставу гэтых адмазак ад выканання супружаскага доўгу: прабач, я не магу, бо стаміўся, бо вёў свой блог, бо шмат займаўся палітыкай.... Я, дура, верыла. А ўсё было проста: аказваецца ( чытае СБ) “он впал в известный подростковый грех рукоблудия и вдохновляется при этом некоторыми картинками «Тайны...”.

Муж: Гэта ж Саўбелка! Хіба ёй можна верыць!

Жонка: слухай, мая парада: ідзі заўтра да ўрача. Сёння ты атрымліваеш экстаз ад сцэнаў, дзе Моніка .... у Блінтана, а заўтра цябе пацягне на іншыя творы гэтага як яго Чаргінца. Гэтак глядзіш хутка будзеш калбасіцца ад ягонага “Прыказ нумар адзін”, там дзе Міхаіл Фрунзе стварае мінскую міліцыю. Гэтаж так эратычна! Барадаты мужык з іншымі мужыкамі стварае міліцыю.

Муж: клянуся, што не меў сэксу з гэтым класікам!

Жонка грукае дзьвярыма.

Муж (на нервах): Што рабіць? Што рабіць? Па-першае трэба неяк супакоіцца. Можа гарэлкі? Не – лепш “секс па тэфелефоне”. Так. Недзе ў мяне была рэкламка.

Набірае нумар

Дзяўчынка на тым канцы дроту: ах- а- як добра, што набраў мяне, пупсік. Са мною ты атрымаеш татальную асалоду. Гараную ўлет. Расслабся. Зараз я прачытаю цябе пятую главу аповесці Міколы Чаргінца “Тайна авальнага кабінету”...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?