У заключным матчы 25-га тура футбольнага чэмпіянату краіны ў першай шасцёрцы 30 верасня «Гомель» прайграў на сваім полі «Нёману» — 0:1 (Яблан, 54).
Напярэдадні БАТЭ саступіў на сваім полі «Тарпеда-БелАЗу» — 0:1 (Васькоў, 77), а «Шахцёр» — з гэткім жа лікам у Мінску «Дынама» (Бычанок, 42).
Становішча каманд: БАТЭ — 54 ачкі (розніца мячоў 50-18), «Шахцёр» — 52 (36-17), «Дынама» Мн — 43 (35-27), «Тарпеда-БелАЗ» — 34 (29-30), «Гомель» — 34 (27-26), «Нёман» — 33 (24-25).
Наступны тур пройдзе 5 і 6 кастрычніка: БАТЭ — «Дынама» Мн, «Тарпеда-БелАЗ» — «Нёман», «Шахцёр» — «Гомель».