Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна з нацыянальным святам — Днём абвяшчэння КНР, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
«Для Беларусі Кітай заўсёды быў і застаецца надзейным партнёрам, а ўсебаковае развіццё адносін з Вашай краінай — стратэгічным прыярытэтам знешняй палітыкі беларускай дзяржавы на доўгатэрміновую перспектыву», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што КНР працягне нарошчваць свой аўтарытэт і ўплыў на міжнароднай арэне, што будзе спрыяць умацаванню бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне і свеце ў цэлым.
Таксама беларускі кіраўнік павіншаваў з Днём Незалежнасці Прэзідэнта Рэспублікі Кіпр Нікаса Анастасіядыса.
«Упэўнены, што далейшае развіццё беларуска-кіпрскіх міждзяржаўных адносін і двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах поўнасцю адказвае нашым узаемным інтарэсам і будзе спрыяць умацаванню дружалюбных сувязяў паміж Беларуссю і Кіпрам», — цытуе віншаванне прэс-служба кіраўніка дзяржавы.





