Рэстаран McDonald's на Прывакзальнай плошчы ў Мінску сёлета не адчыняць. Другі і трэці паверхі будынка плануюць здаваць у арэнду пад офісы.
Зараз у будынку рэстарана ідуць рамонтныя работы.
Нагадаем, што McDonald's на Прывакзальнай плошчы працаваў з 1997 г. Дамова арэнды мае прававы статус да 2036 года. Аднак, у 2002 г. рэстаран зачынілі ў сувязі з будаўніцтвам корпуса факультэта міжнародных адносін БДУ.
Факультэт пачаў працу ў верасні мінулага года. Практычна ў гэты ж час на рэстаране з'явілася шыльда McDonald's, а кампанія зацвердзіла план рэканструкцыі установы.
Таксама McDonald's заключыў інвестыцыйную дамову на арэнду зямлі пад будаўніцтва рэстарана на скрыжаванні вуліц Шаранговіча і Гарэцкага ў мікрараёне «Сухарава». Калі менавіта пачнецца будаўніцтва ўстановы, у кампаніі не паведамілі.
Улетку 2014 першы McDonald's з'явіцца ў рэгіёне — у Віцебску.
Першы рэстаран McDonald's у Мінску з'явіўся ў 1996 г. Сёння ў сталіцы працуе сем устаноў.