Выступаючы сёньня на прэс-канфэрэнцыі да “Эўрапейскага маршу”, былы старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч заявіў аб магчымасьці хуткага эканамічнага каляпсу ў краіне.

«Беларусь знаходзіцца на мяжы сур’ёзнага фінансавага крызысу. Пакуль зьнешне гэта ня вельмі праяўлецца. Найбольш трывожным паказчыкам у нашай эканоміцы зьяўляецца дэфіцыт гандлёвага балянсу. Штогод ён складае 2 мільярды рублёў. І гэта робіцца ў той час, калі беларуская эканоміка працягвае сядзець на расейскіх субсыдыях. МВФ падлічыў, калі ў Беларусі ня будуць праведзеныя рэформы, то дэфіцыт плацёжнага балянсу штогод будзе расьці на 7-8 % ад узроўню ВУП. Да 2011 году гэты дэфіцыт пераадолее плянку 50 % ВУП. Золатавалютныя рэзэрвы краіны збольшага віртуальныя, бо павялічваюцца за кошт пазыкаў ад расейскага боку», – адзначыў С.Багданкевіч.

Варта адзначыць, што гэта ўжо ня першыя пэсымістычныя прагнозы Станіслава Багданкевіча адносна працы беларускай эканомікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?